info@stolbzyles.by
ГЛАВНОЕ МЕНЮ

ПАРТИЗАНСКОЕ ЗУБЕРЕВО

2019-05-29

Такое незвычайнае збудаванне ў лесе з прыземленым дахам – сапраўдная партызанская

зямлянка. Гэта напамінак аб Вялікай Айчыннай вайне.

Ляснічы Старынскага лясніцтва Алег Лукша ля партызанскай зямлянкі

Ляснічы Старынскага лясніцтва Алег Лукша расказвае, што 10 гадоў назад лясніцтва зрабіла рэканструкцыю зямлянкі і многія гады вядзе над гэтым месцам шэфства, клапоціцца, каб земляны схрон быў захаваны як гістарычная сведка вайны. Тут праводзяцца экскурсіі для вучняў.

Зямлянка знаходзіцца ля вёскі Зуберава, якая ў ліпені 1943 года была спалена гітлераўцамі. Густы лес ля населенага пункта быў месцам размяшчэння партызанскіх атрадаў.

Тут, у Рудзьмянскай пушчы, у 1943-44 гадах базіраваліся стаўбцоўскі падпольны райкам КП(б)Б на чале з У. Царуком і падпольны райкам ЛКСМБ на чале з А. Мамантавым, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка на помніку на ўзлеску, ля дарогі, што вядзе ў Зуберава.

Старынскае лясніцтва разам з Шашкоўскай СШ, дзе працуе лепшае ў раёне школьнае лясніцтва «Бярозка», маюць клопат даглядаць стэлу ў гонар партызан і падпольшчыкаў. Тут заўсёды наведзены парадак. І ў сучасны момант напрадвесні пабелены помнікавы падмурак, ачышчана тэрыторыя ад ігліцы, мінулагодняга лісця, сухіх галін.

У дні святкавання Дня Перамогі і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў ля стэлы праводзяцца мітынгі.

Па матэрыялам газеты"Прамень" 

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота Васіля ЗЯНЬКО